У Расіі дзейнічала банда лекараў і вайскоўцаў

Пра гэта стала вядома пасля затрымання супрацоўніка ваеннага камісарыяту па падазрэнні ў атрыманні хабару ў памеры амаль 7 тысяч долараў. Мяркуецца, што ён дзейнічаў у складзе арганізаванай злачыннай групы, у якую ўваходзілі таксама і медыкі.


Як інфармуе РІА "Новости", за адну ноч аператыўнікі правялі ў Томску 11 ператрусаў, былі забраныя дакументы і рэчавыя доказы, а таксама грошы. Высвятляецца, хто з лекараў дапамагаў "адмазваць" прызыўнікоў ад войска.

У Беларусі зафіксавалі самы буйны хабар за "адмазку" ад войска

За "адмазку" ад войска аднаго лекара адправілі ў калонію, другога — у суд

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі