У Расіі "непажаданай арганізацыяй" прызналі Беларускі дом правоў чалавека
Эмблема Беларускага дома правоў чалавека / facebook.com/belhrh
Генпракуратура Расіі прызнала Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава "непажаданай арганізацыяй", пішуць праваабаронцы.
Таксама ў спіс "непажаданых арганізацый" трапілі праваабарончыя аб'яднанні Human Rights House Foundation, Human Rights House Tbilisi, Educational Human Rights House Chernihiv, Human Rights House Crimea, Human Rights House Yerevan.
У расійскай Генпракуратуры заяўляюць, быццам дзейнасць гэтых арганізацый "накіраваная на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці РФ, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі, дыскрэдытацыю ўнутранай і знешняй палітыкі, фармаванне грамадскай думкі аб неабходнасці змены ўлады неканстытуцыйным шляхам".
Таксама расійскія ўлады мяркуюць, што названыя праваабарончыя арганізацыі ад пачатку расійскай вайны супраць Украіны "займаюцца дыскрэдытацыяй знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і Узброеных Сіл Расіі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.