У Расіі выхаванцы дзіцячага садка збілі сваю аднагрупніцу
У Расіі выхаванцы дзіцячага садка збілі дзяўчынку, сваю аднагрупніцу. Здарэнне адбылося ў Яраслаўлі. Сведка, які зняў яго на відэа, кажа, што дзеці напалі на дзяўчынку падчас дзённай прагулкі. Паводле яго слоў, выхавацелька ніяк не рэагавала на гэта, проста глядзела. Пасля заўважыла сведку ў акне дома, і падышла да дзяцей, накрычала на дзяўчынку, якая ляжала на зямлі.
Як інфармуе сайт 76.ru, дэпартамент адукацыі мэрыі горада паабяцаў разабрацца з гэтай сітуацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.