У Расіі закрылі крымінальную справу па справе пра ўзброены мяцеж ПВК "Вагнер"

Ваенная тэхніка ПВК "Вагнер" у Растове-на-Доне 24 чэрвеня 2023 года / bbc.com
Ваенная тэхніка ПВК "Вагнер" у Растове-на-Доне 24 чэрвеня 2023 года / bbc.com

Прэс-служба ФСБ Расіі паведаміла, што следства па справе пра ўзброены мяцеж ПВК "Вагнер" спыненая. Справа, нагадаем, была распачатая ў пятніцу, 23 чэрвеня, калі стала вядома пра рашэнне заснавальніка ПВК Яўгена Прыгожына ісці "маршам справядлівасці" на Маскву.

Справу закрылі, бо ўдзельнікі мяцяжу "24 чэрвеня спынілі дзеянні, непасрэдна скіраваныя на здзяйсненне злачынства", гаворыцца ў паведамленні. Раней пра тое, што крымінальны пераслед "вагнераўцаў" будзе спынены, казалі прадстаўнікі расійскай улады. Самому Прыгожыну прапанавалі з'ехаць у Беларусь. Сёння яго бізнес-джэт прызямліўся на аэрадроме ў Мачулішчах.  

Акрамя таго, у Мінабароны Расіі сёння паведамілі, што ідзе падрыхтоўка да перадачы ў падраздзяленні Узброеных сіл цяжкай ваеннай тэхнікі ПВК "Вагнер".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі