У Расіі змагаюцца з групамі “зачэпераў” і “руфераў” у сацыяльных сетках

У Расіі змагаюцца з групамі “зачэпераў” і “руфераў” у сацыяльных сетках

Раскамнагляд запатрабаваў ад сацыяльнай сеткі ВКонтакте і відэахостынга YouTube выдаліць старонкі пра “субкультуры “зачэпінг” і “руфінг”. Як паведамляе meduza.io са спасылкай на ведамства, ужо выдалена 187 старонак і яшчэ 91 “знаходзяцца ў працэсе выдалення”.

Спецыялісты Раскамнагляду мяркуюць, што такія старонкі могуць завабіць моладзь да здзяйснення ўчынкаў, небяспечных для жыцця. Таксама там мяркуюць, што “руфінг” і “зачэпінг” можна аднесці да схаванай формы суіцыдальных паводзінаў.

“Руфінгам” называюць хаджэнне па дахах высотных дамоў без адпаведнага дазволу. “Зачэпінгам” — катанне на цягніках, часцей за ўсе электрычках ці ў метро, калі экстрэмал чапляецца за апошні вагон.

У 2017 годзе ў Крымінальным кодэксе Расіі з’явіўся артыкул пра ўцягванне непаўналетніх у здзяйсненне дзеянняў, якія ўяўляюць сабой небяспеку для жыцця. У тлумачальнай запісцы было сказана, што маюцца на ўвазе акурат руфінг і зачэпінг.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі