У рэдактара незалежнага выдання "Першы рэгіён" Паўла Дайліда прайшоў ператрус

У рэдактара незалежнага выдання "Першы рэгіён" Паўла Дайліда прайшоў ператрус

У Брэсце адбываецца ператрус у рэдактара незалежнага выдання "Першы рэгіён" Паўла Дайліда, паведамляе "Белсат".

Раней супраць журналіста "Першага рэгіёна" Сяргея Гардзіевіча пачалі крымінальную справу: яго падазраюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). 25 снежня Гардзіевіча перавялі пад хатні арышт. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 

Ператрус у Дайліда адбываўся якраз па справе Гардзіевіча. Пасля ператрусу галоўрэда "Першага рэгіёна" павезлі на допыт у Івацэвіцкі РАУС.

Сёння сілавікі прыйшлі з ператрусам таксама ў іншае выданне Брэстчыны — недзяржаўную газету "Ганцавіцкі час". Як і сайт "Першы рэгіён", выданне належыць кампаніі "Медыя-Ганцавічы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі