У рэйтынгу пітушчых краін Беларусь апусцілася з 2-га на 27-е месца

У рэйтынгу пітушчых краін Беларусь апусцілася з 2-га на 27-е месца

У апошняй справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Беларусь заняла 27-е месцы па колькасці спажытага алкаголю на душу насельніцтва, паведамляе tut.by. На аднаго чалавека ў нашай краіне за 2016 год выпілі 11,2 літра чыстага спірту. (Для параўнання: у 2010 годзе гэты паказчык складаў 17,5 літра.)

Першае месца ў "рэйтынгу пітушчых" заняла Малдова — 15,2 літра. На другім апынулася Літва — 15 літраў, трэцяе — у Чэхіі (14,4 літра). З нашых суседзяў у Латвіі выпіваюць 12,9 л, у Расіі — 11,7 л, у Польшчы — 11,6 л, ва Украіне — 8,6 л.

Дарэчы, яшчэ летась СААЗ паведамляла, што па звестках на той самы 2016 год Беларусь спажыла 16,4 літра спірту на чалавека — гэта было другое месца ў свеце пасля Літвы. Але той рэйтынг быў прагнозным, і ён не спраўдзіўся.

Паводле інфармацыі Белстата, у 2016 годзе беларусы выпілі 8,8 л алкаголю на душу насельніцтва, у 2015-м — 9,3 л. Нацыянальная статыстыка разлічвае продаж алкаголю на ўсе групы насельніцтва. СААЗ у сваёй методыцы ўлічвае людзей з 15 гадоў.

Паводле звестак СААЗ, спажыванне чалавекам больш за 8 л спірту ў год пагражае не толькі яго здароўю, але і вядзе да дэградацыі грамадства, зніжэння працоўнай прадуктыўнасці і ўплывае на наступныя пакаленні. 

У рэйтынгу пітушчых краін Беларусь апусцілася з 2-га на 27-е месца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі