У Рыгора Барадуліна з’явіўся свой сайт

Адметна, што раней у інтэрнэце ўжо быў “сайт Рыгора Барадуліна”, але паэт пра яго… проста не ведаў! У якасці пацверджання “сапраўднасці” сайта baradulin.by на ім змешчана відэасведчанне, дзе сам дзядзька Рыгор запрашае ўсіх наведаць сваю старонку ў сеціве.



У планах стваральнікаў сайта — змяшчэнне на ім як мага больш вершаў паэта. Як старых, гэтак і самых свежых, за 2013 год. Апроч гэтага, на сайце прадстаўленыя раздзелы: Біяграфія, Фота, Відэа, Кнігі, Прэса.



Раздзел “Фота” мае даволі рэдкія здымкі Барадуліна: ад студэнцкіх часоў да сённяшняга дня. А ў “Відэа” ёсць цікавыя архіўныя кадры: напрыклад, дзвюхгадзінная вечарына 70-годдзя Васіля Быкава, якую вядзе ў 1994 годзе Рыгор Барадулін.



Сайт запланаваны як інтэрактыўны: кожны чытач можа даслаць спасылку на цікавосткі, датычныя Барадуліна ці ўласна самі матэрыялы пра паэта.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі