У Санкт-Пецярбургу аб'явілі штармавое папярэджанне: ідзе "Святы Іуда"

Да таго ж не выключаецца пад'ём узроўню вады ў акваторыі Неўскай затокі больш чым на 2 метры. МНС Расіі папярэджвае, што падчас шторму асаблівую пагрозу для людзей могуць уяўляць высокія дрэвы і шырокафарматныя рэкламныя шчыты, інфармуе ВВС.



Як паведамляла Еўрарадыё, шторм "Святы Іуда" ў апошнія дні прайшоўся па такіх краінах, як Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына, Нідэрланды, Данія. Там загінулі, як мінімум, 13 чалавек (большасць з іх сталі ахвярамі дрэваў, якія зваліў шквалісты вецер), 200 тысяч чалавек заставаліся без святла.



Дарэчы, метэаролагі ў Нямеччыне зафіксавалі над Паўночным морам рэкордныя парывы ветру з хуткасцю да 190 метраў за гадзіну.



Да прыходу стыхіі рыхтуюцца не толькі ў Санкт-Пецярбургу, але і ў Эстоніі, а Латвія ўжо пацярпела ад стыхіі — вецер абрывае лініі электраперадач.
 

Шторм быў названы метэаролагамі ў гонар святога Іуды, якога шануюць у Вялікабрытаніі як заступніка няшчасных. Яго дзень адзначаецца 28 кастрычніка.

Фота — ria.ru, AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі