У Еўропе налічылі ўжо 15 ахвяраў "Святога Іуды" (відэа)
Шторм ужо некалькі дзён шалее ў Паўночнай Еўропе. Уначы ён прайшоў па Латвіі, да стыхіі рыхтуюцца ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле апошніх звестак, у выніку шторму "Святы Іуда" восем чалавек загінулі ў Нямеччыне. У Гельзенкірхіне на машыну звалілася дрэва, загінула 11-гадовая дзяўчынка і яе сваяк, яшчэ двое дзяцей атрымалі раненні, інфармуе РІА "Новости".
Пяць чалавек загінулі ў Вялікабрытаніі, па 1 — у Нідэрландах і Даніі. Большасць з іх сталі ахвярамі дрэваў, якія ламаў вецер.
У аўторак, 29 кастрычніка, паводка пагражае Санкт-Пецярбургу з-за штармавога ветра з парывамі да 28 метраў за секунду ў акваторыі Фінскай затокі. "Святы Іуда" будзе панаваць у гэтым расійскім горадзе цэлы дзень і аслабне толькі ўначы ў сераду.
У Санкт-Пецярбургу аб'явілі штармавое папярэджанне: ідзе "Святы Іуда"
У Латвіі без святла засталіся сотні тысяч чалавек (відэа)
Шторм быў названы метэаролагамі ў гонар святога Іуды, якога шануюць у Вялікабрытаніі як заступніка няшчасных. Яго дзень адзначаецца 28 кастрычніка.
Фота — AFP