У Латвіі без святла засталіся сотні тысяч чалавек (відэа)

Delfi паведамляе, што агулам без электрычнасці засталіся каля 100 тысяч хатніх гаспадарак. Найбольш выклікаў аварыйныя службы атрымалі ў Рызе (нямала дрэваў упала на гарадскія вуліцы) і на поўначы краіны. Найбольшыя пашкоджанні зафіксаваныя ў Венспілсе, Талсі і Кулдзігскім краі.

Як паведамляла Еўрарадыё, шторм "Святы Іуда" ў апошнія дні прайшоўся па такіх краінах, як Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына, Нідэрланды, Данія. Там загінулі, як мінімум, 13 чалавек (большасць з іх сталі ахвярамі дрэваў, якія зваліў шквалісты вецер), 200 тысяч чалавек заставаліся без святла. Да прыходу стыхіі рыхтуюцца ў Санкт-Пецярбургу і ў Эстоніі.

У Санкт-Пецярбургу аб'явілі штармавое папярэджанне: ідзе "Святы Іуда"
 

Фота — rus.delfi.lv
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі