У сераду ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы

Летам у Беларусі / З архіва Еўрарадыё
Летам у Беларусі / З архіва Еўрарадыё

У сераду, 14 чэрвеня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы магчымыя месцамі на паўднёвым захадзе краіны. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы.

Сіноптыкі папярэджваюць, што па-ранейшаму на большай частцы Мінскай вобласці, а таксама па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 (на поўначы — 4-6 цяпла, у Мінску — ад +10 да +12), удзень — ад +20 да +26 градусаў (у сталіцы — ад +22 да +24).

У сераду ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы
vk.com/belgidromet
У сераду ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі