У сераду ў Беларусі месцамі будзе да 20 градусаў марозу
Марознае надвор'е
У сераду, 17 студзеня, у Беларусі прагназуюцца невялікія ападкі — снег пройдзе месцамі пераважна ўначы і раніцай. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог. Вецер будзе з парывамі да 14 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -11 да -17 градусаў, а месцамі — да -20 (у Мінску — 15-17 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -5 да -11 (на Брэстчыне — ад -1 да -4 градусаў, у сталіцы — ад -8 да -10).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.