У сераду ў Беларусі прагназуюцца дажджы і парывісты вецер
Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі 14 чэрвеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Будзе воблачна з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду, у асобных раёнах парывы да 15-20 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 8 да 14 градусаў цяпла. Удзень ён падымецца да +14...+20 градусаў.