У "Шахцёра" другая перамога ў чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф

"Шахцёр" — "Хімік"

"Шахцёр" — "Хімік" / hockey.by

У "Шахцёра" другая перамога ў чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі. Спачатку салігорцы выйгралі ў "Хіміка" з лікам 2:1, а пасля — 6:1. У Наваполацку каманды сустрэнуцца 13 і 15 сакавіка.

У іншай пары "Нёман" выйграў у "Гомеля" — 5:0. Лік у гэтай серыі цяпер 1:1.

У аўторак згуляюць "Юнацтва" і "Металург" (лік у серыі — 1:0), "Віцебск" і "Брэст" (1:0).

Серыі працягваюцца да чатырох перамог адной з каманд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі