У Швецыі прэзентуюцца дзве кніжкі пра беларускія пратэсты 2020 года
![У Швецыі прэзентуюцца дзве кніжкі пра беларускія пратэсты 2020 года](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/shveciya1.jpg.webp?itok=_jhhlO64)
7 лютага, у Дзень салідарнасці з беларусамі, у Швецыі адбываецца прэзентацыя дзвюх кніжак пра беларускія пратэсты 2020 года.
Першая — кніга-эсэ "Мастацтва народнага непадпарадкавання" Дзмітрыя Строцава. Яна прысвечагая феномену беларускага пратэсту ўвогуле. Строцаў — актыўны ўдзельнік пратэстаў. Яго затрымлівалі на вуліцах у Мінску, ён адсядзеў 13 сутак у ізалятары.
Другая кніга называецца "Лісты ў шчаслівы час", яе аўтарка — Марыя Сцяпанава. Яна прысвечаная адкрытаму лісту Святланы Алексіевіч да расійскай інтэлігенцыі "Чаму вы маўчыце?" і адказам вядомых расіян на гэты зварот.
Акцыі салідарнасці з Беларуссю працягваюцца 7 лютага ўвесь дзень. Вялікае шэсце прайшло ў Кіеве; у Варшаве прайшла шматлюдная акцыя, на якой выступіў Павел Латушка; свае акцыі зладзілі беларусы Масквы і Будапешта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.