У Швейцарыі пачалі прадаваць бургеры і батончыкі з насякомых

У Швейцарыі пачалі прадаваць бургеры і батончыкі з насякомых

У швейцарскіх супермаркетах пачалі прадаваць ежу з насякомых. Цяпер такія прадукты можна знайсці на паліцах другой паводле памераў гандлёвай сеткі краіны. Як перадае ВВС, Швейцарыя стала першай еўрапейскай дзяржавай, якая ажыццяўляе масавы гандаль харчамі з насякомых.

Ужо цяпер такая ежа ўваходзіць у рацыён жыхароў Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Лічыцца, што вытворчасць прадуктаў з насякомых нашмат экалагічней за мяса.

Пакупнікам прапануюць бургеры, батончыкі ды іншую ежу з насякомых, багатую пратэінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі