У Сірыі забіты грамадзянін Беларусі, жыхар Гродна? (фота)

У Сірыі забіты грамадзянін Беларусі, жыхар Гродна? (фота)

У Сірыі мог быць забіты грамадзянін Беларусі, жыхар Гродна, які ваяваў на баку тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы". Яго дакументы апублікаваў курдскі сайт Kurdish Daily News і першым іх заўважыў блогер silverrebel.

Сярод дакументаў ёсць пасведчанне, выдадзенае ў Аўстрыі, на імя нейкага Дзяніса Васільева. Ён атрымаў дазвол на пражыванне і працу ў горадзе Брэгенц. Васільеву было 33 гады. На адным з дакументаў пазначана яго ранейшым месцам жыхарства Гродна.

Курды сцвярджаюць, што ў Сірыю Дзяніс Васільеў трапіў з Нямеччыны праз Турцыю. Ён ваяваў у складзе тэрарыстаў у раёне сірыйска-іракскай мяжы. Загінуў мужчына падчас наступлення курдскіх войскаў і вызвалення горада Сінджар. Сцвярджаецца, што ён, нібыта, летась прымаў удзел у масавых забойствах курдаў-езідаў.

Kurdish Daily News піша, што загінулы быў чачэнцам, які нейкі час жыў у Беларусі.

Фота: Kurdish Daily News

У Сірыі забіты грамадзянін Беларусі, жыхар Гродна? (фота)
У Сірыі забіты грамадзянін Беларусі, жыхар Гродна? (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі