У Скідзелі абвясцілі каранцін праз шалёнага вожыка

У Скідзелі абвясцілі каранцін праз шалёнага вожыка

У Скідзелі на Гродзеншчыне абвясцілі каранцін для хатніх жывёлаў. Прычынай стаў знойдзены гараджанамі шалёны вожык, піша гродзенская рэгіянальная газета "Перспектива". Падрабязнасці здарэння распавяла ветлекар Вольга Трафімава

Адзін з гараджанаў па дарозе дадому пабачыў вожыка і вырашыў аднесці яго сваім унукам. У дом жывёлу не панеслі, дзеці гулялі з ім у двары. Праз нейкі час вожык стаў задыхацца, а ўначы памёр.

Спярша гаспадары хацелі закапаць жывёлу, але потым на ўсялякі выпадак аднеслі яго ў ветслужбу для даследавання. У лабараторыі пацвердзілі, што вожык быў хворы на шаленства. 

На працягу двух месяцаў у Скідзелі будуць праводзіцца супрацьэпізаатычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. У іх ліку — пазапланавы адлоў бяздомных жывёлаў і вакцынацыя хатніх гадаванцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі