У Смаленскай вобласці затрымалі тры фуры з Беларусі
У Смаленскай вобласці затрымалі тры фуры. Яны рухаліся з Беларусі з хурмой, ігрушамі і яблыкамі, падобнымі па марфалагічных і сезонных прыкметах на прадукцыю, якая трапіла пад харчовае эмбарга, паведамляе Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.
У суправаджальных дакументах грузы былі пазначаныя, як “квас” і “цукар”. Прадукцыя і білеты належаць буйному латвійскаму перавозчыку Kreiss. Кіроўцамі транспартных сродкаў былі грамадзяне Беларусі.
Па гэтых фактах Рассельгаснагляд праводзіць комплекс праверачных мерапрыемстваў.
Фота: fedpress.ru