У спрынце на 10 км пабягуць 4 беларускія біятланісты

У спрынтэрскай гонцы на 10 км, якая пройдзе ў Ванкуверы ўдзень 14 лютага, пабягуць чатыры беларускія біятланісты з пяці. Першым з беларусаў стартуе Аляксандр Сыман, які атрымаў нумар 18. За ім на дыстанцыю выйдзе Рустам Валіулін (38), Сяргей Новікаў (71) і Яўген Абраменка (84). У спісе ўдзельнікаў гонкі няма беларуса Міхаіла Сямёнава. Увогуле ж першы камплект медалёў у біятланістаў разыграюць 88 спартоўцаў. Першым стартуе румын Віктар Пінзару, апошнім — чэх Андрэй Маравец. Асноўныя фаварыты, за выключэннем аўстрыйца Даніеля Мязоціча, знаходзяцца ў першай палове ўдзельнікаў.

Беларусы змогуць пабачыць прамую трансляцыю з Whistler Olympic Park. Гонка пачнецца ў 21:45 па беларускім часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі