У сталіцы паставяць конны помнік Глебу Менскаму

У сталіцы паставяць конны помнік Глебу Менскаму

У сталіцы паставяць конны помнік князю Глебу Менскаму, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на старшыню камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Паўла Лучыновіча.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 17 аўтараў. Сярод сябраў журы спецыялісты з розных абласцей — скульптары, архітэктары, гісторыкі, мастацтвазнаўцы. Ужо вырашана, што помнік павінен з’явіцца ў Верхнім горадзе, насупраць Кафедральнага сабора.

Перад аўтарамі таксама ставяць задачу арганічна ўпісаць новую скульптурную кампазіцыю ў гарадскі асяродак. Як мяркуецца, помнік паставяць у Верхнім горадзе ў наступным годзе. Акурат 13 верасня 2019 года споўніцца 900 гадоў з дня смерці Глеба Менскага.

Гэты князь паходзіў з полацкага роду Рагвалодавічаў і быў прапраўнукам княгіні Рагнеды. Праславіўся тым, што падчас яго праўлення ў Менску з’явілася першая каменная царква. Таксама адзначыўся абаронай горада ад наступу паўднёварускіх князёў. Ён імкнуўся аб’яднаць вакол свайго Менскага княства полацкія землі, а таксама землі іншых княстваў. Падчас аднаго з паходаў на смаленскія і ноўгарадскія воласці трапіў у палон. Яго адвезлі ў Кіеў, дзе князь Глеб і памёр у вязніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі