У суботу магчымы начныя замаразкі, але ўдзень будзе цёпла

У суботу магчымы начныя замаразкі, але ўдзень будзе цёпла

У бліжэйшыя суткі, 30 красавіка, у Беларусі будзе пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў. У паўднёва-заходніх раёнах магчымыя дажджы, удзень месцамі пройдуць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.

Вецер будзе няўстойлівы 4-9 метраў за секунду. Пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра будзе 1-6 градусаў цяпла, месцамі — ад нуля да мінус 2. Удзень чакаецца 12-18 цяпла, на паўднёвым захадзе — 8-11 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі