У суботу ў Мінску будзе да 10 градусаў цяпла
Першыя выходныя сакавіка будуць па-вясноваму цёплыя
У суботу, 2 сакавіка, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ападкі не прагназуюцца. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+4 (па паўднёвым захадзе краіны прагназуецца 5-7 вышэй за нуль, у Мінску — ад 0 да +2). Удзень чакаецца ад +4 па паўночным усходзе да +14 па паўднёвым захадзе (у сталіцы — 8-10 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.