У суботу ў Беларусі будзе да +27 і без дажджоў
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У суботу, 8 ліпеня, У Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па крайнім усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні: уначы слабы, удзень умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны будзе да +16. Удзень прагназуюць 21-27 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.