У суботу ў Беларусі будзе да 32 цяпла, ападкі магчымыя месцамі

У суботу ў Беларусі будзе да 32 цяпла, ападкі магчымыя месцамі

Уначы ў суботу, 6 жніўня, у Беларусі будзе без ападкаў. Раніцай і ўдзень кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя пераважна на паўночным захадзе нашай краіны. Падчас навальніц парывы ветру дасягнуць 15-18 метраў за секунду.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе плюс 15-21 градус (у Мінску — 19-21), удзень — 27-32 цяпла (у Мінску — 26-28), на паўночным захадзе прагназуецца 21-26 градусаў са знакам плюс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі