У суботу ў Беларусі пройдзе снег, уначы будзе мінусавая тэмпература

У суботу ў Беларусі пройдзе снег, уначы будзе мінусавая тэмпература

У бліжэйшыя суткі, 6 лютага, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі пройдзе снег, удзень у заходніх раёнах снег будзе пераходзіць у дождж. Уначы і раніцай таксама ў асобных раёнах будуць слабыя туман, галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, па паўночным усходзе да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-6 градусаў, пры праясненнях да 8 марозу.

Удзень чакаецца ад 0 да 6 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі