У суботу ў Беларусі зноў моцны снег, галалёд
Снегапад у сакавіку / БЕЛТА
Уначы ў суботу, 11 сакавіка, на поўначы Беларусі чакаецца моцны снег. На працягу сутак ападкі (снег, мокры снег і дождж) магчымыя амаль па ўсёй краіне. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд у начныя гадзіны і раніцай амаль па ўсёй Беларусі. У другой палове дня па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на дарогах — галалёдзіца. У дзённыя гадзіны на захадзе чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +6 у Брэсце да -6 у Віцебску (у Мінску — 1-3 марозу), удзень — ад +4 да +9 градусаў (у сталіцы — 4-6 цяпла, на поўдні — да +10).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.