У Тайландзе затрымалі ўдзельнікаў сэкс-трэнінгу, сярод іх беларуска Насця Рыбка

У Тайландзе затрымалі ўдзельнікаў сэкс-трэнінгу, сярод іх беларуска Насця Рыбка

У Тайландзе затрымалі ўдзельнікаў сэкс-трэнінгу, а сярод іх беларуску Насцю Рыбку (Анастасію Вашукевіч). Агулам затрыманыя дзесяць чалавек, пераважна турысты з Расіі (на мерапрыемстве прысутнічала больш за 40 чалавек, кожны з іх заплаціў па 625 долараў за ўдзел у трэнінгу). Ужо вядома, што арганізатару, Алексу Леслі (Аляксандру Кірылаву), могуць выставіць абвінавачанне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Яму, а таксама Насце Рыбцы, пагражае вялікі штраф і дэпартацыя.

Насця Рыбка атрымала вядомасць пасля з’яўлення 8 лютага скандальнага карупцыйнага расследавання расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. “Дзяўчына з Бабруйска”, якая жыве ў Маскве, несвядома (Навальны выкарыстаў фота і відэа з яе інстаграма) дапамагла раскрыць сувязь расійскага алігарха Алега Дзерыпаскі і віцэ-прэм’ера Сяргея Прыходзькі. Дзерыпаска падаў у суд на Рыбку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі