У Турцыі археолагі знайшлі хлеб узростам 8600 гадоў
На месцы археалагічных раскопак
У цэнтральнай Турцыі археолагі знайшлі хлеб узростам 8600 гадоў. Ён можа быць найстарэйшым у свеце, піша arkeonews.net.
Археолагі натрапілі на знаходку ў неалітычным паселішчы. Спачатку яны заўважылі разбураную печ. Вакол яе было насенне пшаніцы, ячменю, гароху, а таксама некалькі знаходак, падобныя на ежу. Праведзеныя аналізы паказалі, што сапраўды знойдзены хлеб. Ён датаваны 6600 годам да нашай эры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.