У Ваўкавыскім раёне хлопчык загінуў ад удару токам
Пад Ваўкавыскам ад удару токам загінула дзіця / кадр з відэа СК
10-гадовы хлопчык у Ваўкавыскім раёне загінуў ад удару токам. Трагедыя здарылася ўвечары 9 жніўня, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Хлопчык разам з бацькам адпампоўваў ваду з басейна з дапамогай электрапомпы. Потым мужчына папрасіў сына адключыць абсталяванне ад электрасеткі. Хлопчык дакрануўся рукой да адкрытых частак вілкі — і атрымаў смяротны ўдар токам.
На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Паводле папярэдніх высноваў, удар токам адбыўся з-за вільгаці на провадзе абсталявання.
Следчы камітэт праводіць праверку інцыдэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.