У Венесуэле дэманстранты закідваюць паліцыю фекаліямі

У Венесуэле дэманстранты закідваюць паліцыю фекаліямі

У Каракасе дэманстранты закідваюць спецназ шклянымі бутэлькамі з фекаліямі. Гэтую зброю яны празвалі "кактэйлямі Какетава", піша nn.by.

У адказ урадавыя СМІ абвінавацілі апазіцыю ў парушэнні міжнародных канвенцый аб хімічнай і бактэрыялагічнай зброі.

Антыўрадавыя пратэсты ў Венесуэле не сціхаюць ад пачатку красавіка. У сутычках з паліцыяй загінулі ўжо 38 чалавек з абодвух бакоў.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Нікаласа Мадура, вінавацячы яго ў некампетэнтнасці. Мадура ў адказ хоча пазбавіць паўнамоцтваў парламент, дзе пераважаюць апазіцыйныя сілы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі