У верасні ў Беларусі вырастуць пенсіі

У Беларусі вырастуць пенсіі / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі вырастуць пенсіі / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

1 верасня ў Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі. Адпаведны ўказ падпісаў 15 жніўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Паведамляецца, што працоўныя пенсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.

На выплату пенсій у верасні будзе накіравана 1,7 мільярда рублёў, з якіх 72 мільёны рублёў — дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем.

Папярэдняе павышэнне пенсіў у краіне было ў траўні. Тады яно таксама ў сярэднім склала 5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі