У Віцебску легкавы аўтамабіль стаў прычынай камунальнай аварыі
Аўтамабіль ужо прыбралі, на месцы аварыі працуе тэхніка
У Віцебску легкавы аўтамабіль стаў прычынай камунальнай аварыі. Ён заехаў на зялёную зону і праламаў пліту перакрыцця цеплакамеры. Як паведамляюць раніцай у пятніцу мясцовыя ўлады, здарэнне адбылося па праспекце Перамогі. Без цяпла і гарачай вады засталіся 8 шматпавярховых жылых дамоў.
Аўтамабіль ужо прыбралі, на месцы аварыі працуе тэхніка. Гарачая вада з'явілася ў кватэрах да 12-й гадзіны, а ацяпленне абяцаюць да абеду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.