У Віцебску можа паўстаць помнік... расійскай дзяржаўнасці (фота)
Адзін з 16 праектаў помніка княгіні Вользе, заснавальніцы Віцебску, павінны абраць жыхары горада і журы, канчатковы склад якога яшчэ не зацверджаны. Грамадскае абмеркаванне і галасаванне ідзе ў Музычнай гасцёўні. Скульптары выставілі свае праекты ананімна, не агучваюцца нават прозвішчы, каб віцебчукі не аддалі перавагу знаёмым.
Цікава, што бальшыня скульптараў выкарыстала амаль аднолькавае кампазіцыйнае вырашэнне помніку – Вольга з крыжом у адной руцэ ды будынкам, падобным на Дабравешчанскую царкву, у другой. Нібыта перад тым, як заняцца ўвасабленнем заснавальніцы Віцебску, яны атрымалі нейкую “дзяржзамову”. Мастакі прадставілі не толькі праекты помнікаў, але і пажаданую прывязку іх да мясцовасці. Самым арыгінальным падаецца размяшчэнне помніку на... даху вежы аблывыканкамаўскага будынку. Калі гэты праект атрымае “дабро”, вежу давядзецца перабудаваць ды прыбраць з яе гадзіннік.
А вось калі пераможа другі варыянт, помнік заставальніцы Віцебску можа стаць адначасова і помнікам расейскай дзяржаўнасці. Скульптар размясціў побач з Вольгай арла, і у суправаджальным артыкуле патлумачыў гэта тым, што “моцная гордая птушка”, на якую паказвае рукой княгіня, ўяўляе сабой “сымбаль дзяржавы расійскай”.
Вольгаў сфатаграфавала Ядвіга Сташэўская