У Віцебску на мужчыну абвалілася сцяна ў гаражы (фота)

Як паведамляе прэс-служба выратавальнікаў, 27-гадовы мужчына па дамове з гаспадыняй гаража бетанаваў падлогу назіральнай ямы. У гэты час і абвалілася адна з цагляных сцен. Мужчыну заваліла пластом грунта.



Выратавальнікі ўручную знялі абвалены пласт цэглы. Пры дапамозе гідраўлічнага інструменту яны дасталі пацярпелага з-пад завалу і перадалі медыкам. У яго дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, закрытыя пераломы ніжніх канечнасцяў, множныя ўдары і драпіны вобласці паясніцы, траўматычны шок трэцяй ступені. Мужчыну даставілі ў лякарню.



Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі