У Віцебску прайшлі Быкаўскія чытанні

Вечарына памяці Васіля Быкава прайшла ў пятніцу ў Віцебскай абласной бібліятэцы. Гэта былі першыя на Віцебшчыне Быкаўскія чытанні.
Як паведаміў дырэктар бібліятэкі Аляксандр Сёмкін, імпрэза прысвячалася 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў. У бібліятэцы выстаўленыя працы ўдзельнікаў III Нацыянальнага Быкаўскага пленэра, які прайшоў летась на радзіме Быкава — у вёсцы Бычкі. Выступілі пісьменнікі Міхась Тычына, Франц Сіўко, літаратуразнаўцы Вольга Русілка і Святлана Дашкевіч, настаўніца Алена Новік, паэт Давід Сімановіч. Апошні і арганізаваў імпрэзу з удзелам бібліятэкі, Саюзаў мастакоў і пісьменнікаў і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі