У Віцебску супраць дэманстрантаў прымянілі слезацечны газ
4 кастрычніка ў Віцебску падчас Маршу вызвалення палітвязняў супраць пратэстоўцаў быў ужыты слезацечны газ. Відэа інцыдэнта апублікаваў ТГ-канал "Белсат".
Сілавікі распылялі газ у твар дэманстрантам, калі тыя паспрабавалі спыніць затрыманне свайго аднадумца. На відэа бачна, што АМАП на пярэднім плане прыкрывае сваіх калег, якія "супакойваюць" затрыманага ў мікрааўтобусе.
МУС пакуль не пракаментавала інцыдэнт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.