У Вілейскім раёне ў дзіцячым цэнтры захварэлі каля 30 чалавек

У Вілейскім раёне ў дзіцячым цэнтры захварэлі каля 30 чалавек

У Вілейскім раёне ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Надзея" каля 30 чалавек з 290 дзяцей захварэлі і маюць сімптомы вострай рэспіраторнай інфекцыі. Сітуацыю пракаментавала Міністэрства аховы здароўя. Там "праводзяцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы". Усе дзеці прайшлі экспрэс-тэставанне на антыцелы COVID-19.

Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія захварэлі, знаходзяцца пад наглядам медыкаў. Назіраюць і за тымі дзецьмі, якія, як чакаецца, могуць захварэць у бліжэйшы час. Адзначаецца, што ў большасці "захворванне працякае бессімптомна, шпіталізацыя не патрабуецца".

У цэнтры працуе і абласная камісія лекараў-інфекцыяністаў, і эпідэміёлагі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Падкрэсліваецца, што дзяцей і суправаджаючых асоб у цэнтр прымалі з даведкамі аб тым, што яны не мелі кантакту з заражанымі COVID-19. Дзеці вакцынацыю супраць каранавіруса не праходзілі.

Як паведамляе mlyn.by, у "Надзеі" кажуць, што "ніякай эпідэміі ў цэнтры няма", а ў дзяцей педагогі і медсёстры не заўважаюць "прыкмет каранавіруснай інфекцыі".

У Вілейскім раёне ў дзіцячым цэнтры захварэлі каля 30 чалавек
mlyn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі