У Вільні сустрэнуцца міністры замежных справаў Беларусі, Літвы і Ўкраіны
14 лютага ў Вільні адбудзецца сустрэча міністраў замежных справаў Беларусі, Літвы і Ўкраіны. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МЗС Літвы. Парадак дня сустрэчы будзе ўдакладняцца пазней. У прэс-службе МЗС Беларусі не змаглі пацвердзіць інфармацыю пра ўдзел у сустрэчы беларускага міністра, спаслаўшыся на тое, што каментуюць толькі найбліжэйшыя падзеі.
Між тым, паводле інфармацыі беларускага палітычнага аналітыка Рамана Якаўлеўскага, асноўнай тэмай сустрэчы стане супрацоўніцтва трох краін у рамках новай палітыкі Ўсходняга партнёрства Еўрасаюза. Эксперт паведаміў, што абмяркоўвацца будзе вялікая колькасць замежнапалітычных тэм, а таксама праект паставак энергіі з Украіны праз Беларусь у краіны Балтыі.
Р.Якаўлеўскі лічыць, што польская дыпламатыя саступае Вільні ў дынаміцы і выніках развіцця адносін з Мінскам. Менавіта гэтым ён патлумачыў адсутнасць на запланаванай сустрэчы прадстаўніка Польшчы — адной з краінаў, што ініцыявалі палітыку Ўсходняга партнёрства.