У войску ў Франака Вячоркі ўзняўся ціск, яго даставяць у шпіталь
Сёння Франака Вячорку маюць даставіць у мінскі вайсковы шпіталь, дзе будзе вырашана – пакідаць яго ў сталіцы, ці адвезці у бабруйскі шпіталь.
Пра гэта малады палітык паведаміў па тэлефоне. Ён патлумачыў, што пасля выканання фізічных практыкаванняў у яго ўзняўся ціск і ўзніклі праблемы з сэрцам, паведамляе “Наша ніва”.
Нагадаем, 16 ліпеня 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска прызнала Вячорку непрыдатным да ваеннай службы па стане здароўя.
Абласная медкамісія накіравала маладога чалавека на абследаванне ў вайсковы шпіталь, дзе яму далі адтэрміноўку ад службы да сакавіка 2009 года.
Аднак 16 студзеня ваенкамат прызнаў Вячорку прыдатным да службы ў войску. 7 лютага Франак прыняў прысягу ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах.