У Вярхоўнай Радзе ідзе паседжанне, адбылася бойка (відэа)
Украінскі парламент сабраўся ў чацвер, каб прыняць важныя палітычныя рашэнні.
Кворум ёсць (227 дэпутатаў), ідзе паседжанне. Бойка пачалася з-за выступа дэпутата Віталя Грушэўскага. Між іншым, ён сказаў, што "ўкраінцы пайшлі на ўкраінцаў", што ў праліцці крыві вінаватая Вярхоўная Рада. Супакоіў прысутных дэпутат Пятро Парашэнка, які заклікаў прысутных аб'явіць хвіліну маўчання і згадаць усіх загінулых на Майдане, паведамляе espreso.tv.
Фота — AFP