У выхадныя ў Беларусі крыху пахаладае
Халады прынясе балтыйскае паветра.
У суботу, 1 лістапада, надвор'е вызначаць вільготныя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з поўначы Балтыкі, паведамляе сайт pogoda.by. Значных дажджоў не будзе. Ноччу і раніцай месцамі на дарогах краіны нязначны галалёд. Тэмпература паветра ўначы мінус 3 — плюс 3 °C, пры праясненнях да мінус 5 °C, днём плюс 3 — плюс 9 °C.
У нядзелю, 2 лістапада, надвор’е будзе амаль такім жа, толькі па паўночным усходзе магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы.