У выходныя ў Беларусі пацяплее, але без дажджоў не абыдзецца

У выходныя ў Беларусі пацяплее, але без дажджоў не абыдзецца

У суботу, 14 кастрычніка, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць сістэма атмасферных франтоў. Ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет. Вецер будзе заходні, умераны, ноччу ў асобных раёнах моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +3 да +9 градусаў, удзень будзе 6-12 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе слупок тэрмометра падымецца да 13-15 са знакам "плюс".

Удзень 15 кастрычніка надвор'е будуць вызначаць няўстойлівыя і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Надвор'е будзе няўстойлівае. Уначы на большай частцы краіны, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, а зранку і ўдзень у асобных раёнах (пераважна па ўсходзе краіны) моцны парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы +7...+12, па паўночным усходзе каля 5 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца 10-15 са знакам "плюс", у паўднёва-заходніх раёнах — да 17 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі