У Японіі вынайшлі транспартны сродак, які можна змясціць ў заплечніку
Вынаходніцтва, падобнае на ноўтбук, назвалі WalkCar.
26-гадовы японец Куніака Саіто вынайшаў новы від транспарту — WalkCar. Выглядае гэтая прылада як скейтборд вагой у 2-3 кілаграмы. Нягледзячы на гэта, “гаджэт” здольны вытрымліваць масу да 120 кілаграмаў.
WalkCar можа рухацца з хуткасцю да 10 км/г і працуе дзякуючы літыевай батарэі, якой дастаткова зараджацца 3 гадзіны, каб чалавек мог пераадолець да 12 кіламетраў. Акрамя простага перамяшчэння машыну можна выкарыстоўваць для транспарціроўкі розных грузаў, напрыклад валізак ці торбаў.
Па словах распрацоўшчыкаў, ездзіць на WalkCar надзвычай проста. Пасля таго як чалавек ўстае на дошку, WalkCar запускаецца аўтаматычна, а як толькі чалавек сыходзіць з дошкі, міні-транспарцёр выключаецца і спыняецца. Каб змяніць кірунак руху, карыстальнік проста пераносіць сваю вагу з боку ў бок, паведамляе сайт 31tv.ru.
Па словах Саіто, усе ахвочыя змогуць замовіць WalkCars ўжо восенню 2015 года на сайце Kickstarter.
Фота: mplast.by