У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш
![У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zelva-0708.jpg.webp?itok=hcWuZHFq)
У Зэльве ўшанавалі памяць выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Сёлета 9 жніўня споўніцца 106 гадоў з дня яе нараджэння. Як перадае Радыё "Свабода", на магіле паэткі запалілі знічы і ўсклалі кветкі. Акцыя ўшанавання памяці Геніюш прайшла пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.
У аўторак, 9 жніўня, у Каложскай царкве ў Гродне адслужаць малебен у гонар Геніюш. А ў бібліятэцы яе імя ў праваслаўным цэнтры пройдзе круглы стол, прысвечаны паэтцы.