У Жлобіне юнакі распісалі 400 метраў асфальту надпісам "Жыве Беларусь"
Ноччу ў Жлобіне на Палявой вуліцы юнакі Аляксандр і Тарас распісалі 400 метраў асфальту надпісам "Жыве Беларусь". Яго яны выканалі фарбай каля дзесяці разоў. Адзначаецца, што так жыхары Жлобіна адрэагавалі на агучаныя ЦВК вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
Аднак хлопцаў затрымала міліцыя, у пастарунку іх пратрымалі паўсутак. Як інфармуе сайт spring96.org, на Аляксандра склалі адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф, Тарас праходзіць як сведка.
Камунальнікі ўжо паспелі зафарбаваць дарожнае графіці.
Здымак з архіву. Фота: ByMedia.net