У жыхара Оршы знайшлі абрэз, наганы, аўтамат ППШ, гранаты
На цэлы арсенал баявой зброі натрапілі міліцыянты ў гаражы 55-гадовага беспрацоўнага. Распачатая крымінальная справа.
Мужчына захоўваў два рэвальверы сістэмы Нагана 1895 года выпуску, абрэз вінтоўкі Мосіна, аўтамат ППШ, пісталеты парабелум і ТТ, тры гранаты, тры тратылавыя шашкі агульнай вагой 150 грамаў, амаль паўтысячы патронаў.
З якой мэтай жыхар Оршы захоўваў зброю, не паведамляецца. Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 10 гадоў. Дарэчы, тры гады таму мужчыну ўжо прыцягвалі да адказнасці за падобнае злачынства, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Делфи