Учора ў Барысаве затрымлівалі не толькі ўкраінцаў, але і беларусаў
Масавыя затрыманні пачаліся пасля заканчэння матча адбору на Еўра-2016 паміж зборнымі Беларусі і Украіны (госці выйгралі з лікам 2:0).
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якую распаўсюдзілі ўкраінскія інтэрнэт-выданні, міліцыя схапіла больш за 100 украінскіх заўзятараў. Як паведамляе "Наша ніва", сярод затрыманых ёсць і беларусы. Праваахоўнікі схапілі 25-гадовага Арцёма Бабоўнікава (ці Баброўнікава), які быў у шаліку з "Пагоняй". Разам з ім затрымалі і відэааператара "НН", якая здымала затрыманне і прымусілі выдаліць здымкі. Хлопца адвезлі ў Барысаўскі РАУС, звінаваціўшы ў паленні фаера. Адтуль ён напісаў, што бачыў дзвюх дзяўчат, якія сказалі, што затрыманыя за ўкраінскую сімволіку.
Яшчэ перад пачаткам футбольнага матча затрымалі Уладзя Лобаха з Мазыра, які быў у бел-чырвона-белым шаліку. Ён напісаў сябрам, што знаходзіцца ў аўтазаку, дзе ўжо каля трыццаці затрыманых. На дадзены момант ён недаступны.
Афіцыйнай інфармацыі наконт затрыманняў пакуль няма.
"Сказалі, дурняў і ў нас хапае, забудзься пра Беларусь і Расію"
Фота — nn.by