Удзень у пятніцу ў Беларусі чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў

Удзень у пятніцу ў Беларусі чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў

У пятніцу, 13 студзеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца ападкі — снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

У дзённыя гадзіны чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў (у сталіцы — ад 0 да мінус 2), у начныя гадзіны — ад мінус 1 да мінус 6 (на Віцебшчыне — да мінус 8, у Мінску — ад мінус 5 да мінус 7 градусаў), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

У бліжэйшыя дні ўмовы надвор'я не зменяцца. У пачатку наступнага тыдня чакаецца невялікае пахаладанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі